Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › N.R.M. сустрэнуцца з Багдановічам N.R.M. сустрэнуцца з Багдановічам10 сьнежня на сцэне Беларускай дзяржаўнай філярмоніі ў межах кампаніі Будзьма адбудзецца прэм’ера незвычайнай пастаноўкі. Кіраўнік фольк-тэатру «Госьціца» Ларыса Сімаковіч задумала нешта надзвычайнае — у яе музычна-плястычным спэктаклі «Дзень Максіма Багдановіча» спалучаюцца танец, аўтэнтыка, высокая паэзія і нават рэп- і рок-музыка. У пастаноўцы возьмуць удзел акторы беларускіх тэатраў, гурты «Клясік-Авангард», «Ліцьвінскі хмель», In Search For і нават N.R.M. у поўным складзе, а ролю Максіма Багдановіча выканае акторка Сьвятлана Зелянкоўская. У кожным акце будуць свае героі, прычым зусім нечаканыя. Так, Багдановіч сустрэнецца з Моцартам і Сальеры, вулічнымі рэп-выканаўцамі, рэжысэрам Пінігіным і нават з гуртом N.R.M., які поўным складам таксама задзейнічаны ў пастаноўцы. Музыкі будуць граць ужывую і ўжо развучылі некалькі песень на вершы паэта. Пастаноўкі Ларысы Сімаковіч праходзяць звычайна толькі адзін раз. Так было яшчэ з адным экспэрымэнтальным спэктаклем «S-музыка» паводле паэмы Якуба Коласа. Сама Ларыса кажа, што яе спэктаклі не паўтараюцца, бо яна не адчувае спрыяньня, але пры гэтым ўдзячная, што ёй прынамсі не замінаюць увасабляць свае ідэі. ТГ, паводле www.racyja.com |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |