Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › GARADzKIJA ў Менску

GARADzKIJA ў Менску

Гурт Піта Паўлава працягвае рэалізоўваць даволі цяжкую ідэю — аб’езьдзіць з канцэртамі ўсе буйныя гарады Беларусі. 20-га GARADzKIJA дадуць канцэрт у менскім «Рэактары» з гуртом «Крок» у якасьці спэцыяльнага госьця. Сярод новых твораў гурта GARADzKIJA — беларуская вэрсія «Nothing Else Metters». Піт сьцьвярджае, што атрымаў пісьмовую згоду на яе выкананьне ад гурта Metallica.

Піт Паўлаў актыўна выпрабоўвае новы склад свайго гурта. Летась GARADzKIJA апынуліся на мяжы распаду, калі сыйшлі тры з чатырох удзельнікаў, у тым ліку бубнач Алезіс Дзямідовіч. Але Піт набраў новых музыкаў, і GARADzKIJA аднавілі сваю дзейнасьць.

Сярод новых песень Піта — беларуская вэрсія «Nothing Else Metters». Музыка сьцьвярджае, што атрымаў пісьмовую згоду на яе выкананьне ад гурта Metallica. Ён напісаў ліст гурту з просьбай даць дазвол і неўзабаве атрымаў адказ: «Рабіце, што хочаце».

ТГ

Апублікавана 13.03.2009 by  Андрэй.