Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Вольскі і Пугач на першым месцы

Вольскі і Пугач на першым месцы

ТГ пачынае падводзіць вынікі гэтага музычнага сэзону. Сёлета з дапамогай прадстаўнікоў беларускіх радыёстанцыяў. Кожны з шасьці экспэртаў называе свой улюбёны тузін зь песень сэзону. Названыя кампазыцыі і трапяць у выніковы мэга-тур на ТГ. «Дванаццатка» найлепшых ад праграмнага дырэктара «Аўтарадыё» (105, 1 FM у Менску) Ірыны Львовай.

1. Вольскі Лявон і Пугач Уладзімер — Такога няма нідзе
2. Троіца — Удоль па рэчачцы
3. Руся і Такінданг — Гэты час
4. Палац — Хай месяц
5. Зьмяя — Горад
6. Остап Бендер — Сямнаццаць
7. Ляпіс Трубяцкой — Зорачкі
8. J:морс — Не здавайся
9. Вайцюшкевіч Зьміцер — Раз ды разок
10. GARADzKIJA — Усё, што мяне ў гэтым сьвеце трымае
11. Neuro Dubel — Трываю
12. Вецер у галаве — Шпацыруем

Дзякуй: «Зьмяя» — за палкасьць, «Троіца» — за пяшчоту, GARADzKIJA — за аголеныя нэрвы, «Ляпіс Трубяцкой» — за родную мову, Neuro Dubel — за энэргетыку, «Палац» — за пэўнасьць, «Вецер у галаве» — за сьвежае паветра ў беларускім FM-е, Руся і Такінданг — за аптымізм, «J:мoрс» — за сумленны гук, «Остап Бендер» — за лірыку, Вайцюшкевіч — за выдатны густ.

I асобнае дзякуй Вольскаму і Пугачу за шчыры сонечны патрыятызм (у добрым сэнсе гэтага слова).

Ірына Львова, для ТГ

Апублікавана 06.07.2009 by  Андрэй.