Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › N.R.M. ад’ехалі ў Карпаты N.R.M. ад’ехалі ў КарпатыБеларускі гурт разам з украінцамі «Плач Єремії» і палякамі Czerwone Gitare сталі хэдлайнэрамі буйнога ўкраінскага рок-фэсту «Славське-Рок-2009», які трэці год адбываецца ў Карпатах. N.R.M. выступілі пры канцы першага дня — 31 ліпеня. Фэстываль найперш пакліканы прыцягнуць увагу да экалягічных праблемаў у рэгіёне і падтрымліваеца Сусьветным фондам дзікай прыроды. «Мы ставім за мэту ня толькі паспрыяць папулярызацыі ўкраінскай рок-музыкі ды разьвіцьцю актыўнага адпачынку сярод моладзі. Маем таксама далучыць людзей да экалягічных праблемаў карпацкага рэгіёну», — заяўляюць арганізатары. Афіцыйны сайт фэстывалю — www.slavskerock.in.ua ТГ |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |