Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › На Unistar закрылі адзіную беларускамоўную праграму "Новая зямля" На Unistar закрылі адзіную беларускамоўную праграму "Новая зямля"Кіраўніцтва радыё Unistar прыняла рашэнне зняць з эфіру праграму "Новая зямля" Віктара Сямашкі. Перадача выходзіла на хвалях 99,5FM з 2005 году і была адзінай беларускамоўнай перадачай у эфірнай сетцы Unistar. Але гэты выпуск так і не выйдзе ў эфір. Кіраўніцтва станцыі паведаміла вядучаму, што праграма здымаецца з эфіру ў сувязі са зменай эфірнай палітыкі. Цікава, што гэтае рашэнне Unistar супала з папярэджаннем, што вынесла Міністэрства інфармацыі іншай беларускай станцыі – "Аўтарадыё" за "невыкананьне творчай канцэпцыі вяшчання". За некалькі дзён да гэтага чыноўнікі цікавіліся праграмай "Еўрапейскага радыё для Беларусі", што выходзіла на хвалях "Аўтарадыё". Сяргей Нятрэба |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |