Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Рок-Каранацыя пераносіцца

Рок-Каранацыя пераносіцца

За некалькі гадзінаў да пачатку цырымоніі арганізатары вымушаныя адмяніць канцэрт. Міністэрства па надзвычайных сытуацыях апячатала канцэртную залю і паведаміла, што правядзеньне канцэрту немагчымае.

Раніцай 18 лютага кіраўніцтва канцэртай залі «Мінск» паведаміла арганізатарам «Рок-Каранацыі», што мерапрыемства ня можа быць праведзеные зь меркаваньняў пажарнай бясьпекі. Прадусар цырымоніі Юры Цыбін кажа, што залю сапраўды апячаталі прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях: «Нам патлумачылі, што падчас канцэрту, які праводзіўся 17-га зьявіліся праблемы, адкрылася пажарная заслона і цяпер яны ў гэтай сытуацыі разьбіраюцца».

Лідэр гурта Neuro Dubel Аляксандар Кульлінковіч, які мусіў выступіць на цырымоніі, кажа, што схільны верыць вэрсіі арганізатараў: «Канечне, публіка памятае адмены ранейшых рок-канцэртаў, у тым ліку і нашых, па надуманых прычынах. Але не было такога, каб залю апячатвалі пажарнікі. Таму я думаю, што сапраўды ўзьніклі тэхнічныя праблемы. Калі бы хацелі сарваць канцэрт па палітычных матывах — зрабілі бы куды прасьцей і зь меншай кроўю».

Але мерапрыемства не адмяняецца. «Рок-Каранацыю» плянуецца правесьці 23-га лютага ў клюбе «Рэактар» у 18.00.. Квіткі можна абмяняць ці здаць арганізатарам. Тэл. для даведак: (017) 227 04 82, (029)6111144

Тузін Гітоў

Апублікавана 18.02.2011 by  Андрэй.