Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Крамбамбуля і J-Морс разам зграюць "Канцэрт на траве".

Крамбамбуля і J-Морс разам зграюць "Канцэрт на траве".

Канцэрт на траве, 28 траўня (субота), на хутары “Шаблі”. "Крамбамбуля" прэзэнтуе новую праграму “Драбадзі-Драбада”," J-Морс" грае “Многа неба”, іншыя гурты далучаюцца, бар “Малако” барджэіць, “Камяніца” сілкуе і поіць, “Будзьма” акультурвае. А Вы, людзі Беларусі і ўсяго сьвету, прыяжджаеце і адпачываеце душой!

Сама трава, на якой адбудзецца канцэрт, расьце на хутары "Шаблі" роўнааддалена ад беларускай і літоўскай сталіцаў. Мясьціны там прыгожыя! Дзіўныя мясьціны… Хто прысутнічаў на фэстывалях "Вольнае паветра" калісьці, той ведае, дзе "Шаблі". А хто ня ведае, мы растлумачым.

Пытаньні агульнай інфы і наяўнасьці квіткоў:
+375 17 2801510
+375 33 6555596
+375 29 6555596

Кошт квітка:
вы едзеце на канцэрт самі - 45000 руб.*
вы едзеце на канцэрт аўтобусам ад агенцыі "Шаблi" – 90000 руб.*
дзеці да 12, у суправаджэньні бацькоў - бясплатна*

Апублікавана 06.05.2011 by  Андрэй.