Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Вынікі конкурсу

Вынікі конкурсу

Настаў час падвесьці вынікі нашага конкурсу і абвесьціць пераможцу. Дарэчы, да абяцанага прыза дадаўся яшчэ адзін -- шарыкавая асадка, якой Піт уласнаручна раздаваў аўтографы пасьля канцэрту. Выбачайце, але болей сьцягнуць нічога не атрымалася :)

Ітак, нягледзячы на тое, што конкурс распачаўся толькі за адзін дзень да канцэрту, удзельнічала 17 чалавек. Праўда, ёсць пэўныя падазрэньні, што карыстальнікі Julia i Julietta -- гэта адная і тая ж дзяўчынка (альбо хлопчык, нажаль, па IP адрасе пола ня вызначыш). Агулам было названа 23 кампазыцыі з розных альбомаў. Тут удзельнікі выявілі пэўную абазнанасьць у творчасьці гурта, хаця шмат хто выбраў дзіўныя каамбінацыі. Напрыклад, Ганна, якая паставіла другой кампазыцыяй Худсавет -- песьню, што звычайна зачыняе канцэрты, альбо Віталь -- Фабрыка другой і Лёгкія чацьвертай... А што, спадары міністры, мо і сапраўды пачынаць канцэрты ў такім цяжкім, мінорна-дэпрэсіўным ключы?


Як мы вызначалі пераможцу. Паколькі, ніхто не адгадаў пасьлядоўнасьць песен цалкам, пераможца вызначаўся па колькасьці балаў, якія разлічваліся як сума па 5-ці песьням, дзе за кожную налічвалісь балы па формуле:


N - Abs(K - M), дзе N = 5, а K і M -- гэта пазыцыі песен у сьпісе пададзеным на конкурс і ў той пасьлядоўнасьці як гралі НРМ. Калі пададзеная песьня ня выконвалась, за яе налічвалася ноль балаў.


Карацей, за адгаданую песьню, якая стаіць на сваім месцы ў сьпісе налічвалась 5 балаў, за песьню не на сваёй пазыцыі налічвалася 4, 3, 2, альбо 1 бал, у залежнасьці ад таго, як далёка яна апыналася ад сваёй пазыцыі ў эталонным сьпісе.

Бадай што ўсё. Нагадаем, што НРМ згралі наступныя першыя пяць песен:


  1. Хавайся ў бульбу
  2. Паветраны Шар
  3. Катуй-ратуй
  4. Кумба
  5. Нас да халеры


Тут вы знойдзеце выніковую табліцу
.

І нам застецца толькі павіншаваць нашую пераможцу


Kat


Віншуем!

Апублікавана 18.12.2006 by  Андрэй. Абмяркаваць на форуме