Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Новы альбом N.R.M. «06» ужо ў продажу!

Новы альбом N.R.M. «06» ужо ў продажу!

19 траўня адбылася міні-прэзэнтацыя новага альбому N.R.M. для фан-клюбу. Бяз удзельнікаў гурту, затое з магчымасьцю набыць плытку са зьніжкамі :) Таксама стала вядома, што альбом ужо зьявіўся ў продажу на Ўправе БНФ (вул. ВарваМашэрава, 8)…

Абмяркоўваем альбом на форуме!!!

N.R.M. «06»

Шосты студыйны альбом N.R.M. быў запісаны, па словах лідэра гурта Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны 2006 году. Гэта, а таксама нумар альбому, і стала нагодай, каб назваць яго менавіта лічбай «06». На плытцы зьмешчана 14 рознастылёвых песьняў: ад тыповага «нрмаўскага» гард-року да джаз-блюзу. Упершыню адну зь песьняў выканаў не Лявон Вольскі, а бубнач Алезіс Дземiдовiч. А ў песьні «Hadziučnik» кожны з удзельнікаў гурта сьпявае па некалькі радкоў песьні. Акрамя таго, на апошняй песьні «Mama, tata, heta ja» прысутнічае хор зь дзяцей удзельнікаў гурта. Таксама ўпершыню, акрамя звычайнай гітары, бас-гітары і бубноў, у запісу песьняў выкарыстоўваліся іншыя інструмэнты — віялянчэль, мандаліна, клявішы.

Плытка мае незвычайны буклет з тэкстамі песьняў і выявамі узнагародаў — крыжоў і мэдалю — зробленых па тыпу выйсковых рэгаліяў. Як пазначана на старонках буклета, «ўсе крыжы і мэдаль зацьверджаныя на адмысловым паседжаньні Кабінету Міністраў N.R.M. ад 25 сьнежня 2006 году».

Альбом запісываўся ў Менску на студыі «PRO-2-Studio», а майстэрынгам займаўся швэдзкі спэцыяліст Генрык Ліп з студыі Vintage Mastering у Гётэборгу. Да рэлізу альбому была прысьвечаная акцыя «Слухай! Прыдумляй! Выйгравай!» Эўрапейскага Радыё для Беларусі. Першы наклад дыскаў трапіў у рукі прыхільнікаў 19 траўня 2007 году.

Спасылкі па тэме:

Апублікавана 19.05.2007 by  Slaver. Абмяркаваць на форуме