Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Рабаўнікі ледзь не пакінулі Піта Паўлава без машыны, гітары і запісаў Рабаўнікі ледзь не пакінулі Піта Паўлава без машыны, гітары і запісаўРаніцай 19 сьнежня гітарыст гуртоў N.R.M., Garadzkija і Pete Paff Піт Паўлаў, як звычайна, меўся адвесьці ў школу свайго сына Яна‑Вінцэнта. Паўлаў заўважыў, што ў ягонай машыне зламаны дзьвярны замок. «Гэта, канечне, вельмі непрыемна, бо бліжэйшымі днямі зьбіраўся ехаць на канцэрты у Польшчу акурат на гэтай машыне. Цяпер давядзецца аддаць троху грошай на рамонт». - кажа Паўлаў. Піт адразу выклікаў міліцэйскую сьледчую групу, якая правяла ўсе патрэбныя мерапрыемствы, але, як кажа Піт, не праявіла ніякага энтузіязму. Зьміцер Панкавец |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |