Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Начны эфір на «Радыё Свабода»

Начны эфір на «Радыё Свабода»

Сёньня госьцем начнога эфіру «Радыё Свабода» будзе паэт, аўтар тэкстаў да першых альбомаў рок-гурту ULIS Фэлікс Аксёнцаў, які цяпер жыве ў канадзкім Ванкувэры.

У перадачы «Гукапіс» Аляксандар Памідораў скончыць аповед пра гомельскі гурт «Gods Tower», а ў анталёгіі «Начной чытанкі» прагучаць казкі Лявона Вольскага. І як заўсёды на гэтым тыдні, вы пачуеце песьню з новага альбому гурту N.R.M..

Ад 22-й гадзіны ў эфіры «Свабоды» і ў інтэрнэце.

Апублікавана 18.05.2007 by  Андрэй.