Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Песьні Свабоды — 3. Пл. Каліноўскага Песьні Свабоды — 3. Пл. КаліноўскагаТрэцяя частка самага папулярнага незалежнага праекту мінулай вясны. На дыску прадстаўленыя песьні, створаныя пад уражаньнем Плошчы. Кожны натхніўся па‑свойму: былыя ліцэісты з «Партызанскай школы» зрабілі на свой лад аптымістычную «Freedom» Пола Макартні, рэпэры з «Чырвоным па Белым» раззлавана і бескампрамісна канстатавалі: «Людзі, як жывёлы». Хадановіч, як заўжды, адрэагаваў зь іроніяй: «А ў іх палатках — шпрыцы і порна, а ў іх бутэльках не кефір» — пяе ён на манер «Бэля Чао». «Песьні Свабоды» — гэта больш, чым звычайны музычны праект. Гэта Маніфэст, напісаны з дапамогай гітараў ды бубнаў, гэта — Крык душы, выяўлены з дапамогай скрыпак ды віялянчэлі. І гэта Вера ў лепшае, выказаная галасамі 24 удзельнікаў складанкі. Выдатна падсумоўвае ўсё выказанае апошні трэк у выкананьні Аляксандра Кулінковіча з праекту «Салідарны зь Беларусьсю»: «Свабоду не аддам ніколі!» Для ўсіх вальнадумных. Сяргей Будкін |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |