Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › НА СЯДЗІБЕ ПАРТЫІ БНФ АДБЫЛАСЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ НОВАГА АЛЬБОМУ N.R.M

НА СЯДЗІБЕ ПАРТЫІ БНФ АДБЫЛАСЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ НОВАГА АЛЬБОМУ N.R.M

NRMУвечары 8 чэрвеня больш за 200 чалавек прыйшло ў сядзібу Партыі БНФ для таго, каб сфатаграфавацца і атрымаць аўтографы ад любімых музыкаў.

N.R.M. ёсць адным з самых любімых і папулярных выканаўцаў беларускай рок-музыкі, але зараз, як нагадвае прэс-група Партыі БНФ, канцэрты N.R.M. знаходзяцца пад забаронай з боку ўладаў. Партыя БНФ прадаставіла памяшканне для прэзентацыі, бо заўсёды вітала і вітае барацьбітоў за культурніцкае адраджэнне Беларусі, зазначылі ў прэс-групе партыі.

Радыё Рацыя

Фотасэсія з імпрэзы на сайце pbnf.org.

Апублікавана 09.06.2007 by  Андрэй.