Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › «Менск і Мінск» N.R.M. — песьня году

«Менск і Мінск» N.R.M. — песьня году

16 жніўня а 15-й на сайце «Тузін Гітоў» падведзеныя вынікі гадавога гіт-параду. Найлепшыя песьні вызначаліся галасаваньнем слухачоў у інтэрнэце. Найбольш галасоў (1154) набрала песьня N.R.M. «Менск і Мінск», — паведамляе «Наша Ніва».

Цікава, што і на трэцім месьце — песьня пра Менск. Гэта «Схаванае сэрца»гурту IQ48 на словы Міхала Анэмпадыстава. Дванаццаць найлепшых песень году, вызначаных слухачамі «Тузіну», выйдуць асобным дыскам.

Апублікавана 16.08.2007 by  Slaver.