Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Рарытэтныя кліпы НРМ будут удзельнічаць у кліп-марафоне Рарытэтныя кліпы НРМ будут удзельнічаць у кліп-марафоне18 і 19 кастрычніка ў Мінску пройдзе фэст кліпаў беларускамоўных выканаўцаў. На “Кліп-марафоне” будуць прадэманстраваныя больш за 30 музычных відэа, зробленых ад пачатку 1990-х да 2007 года. У першы дзень "Кліп-марафона" будуць паказаныя новыя і рарытэтныя запісы, у другі — адбудзецца конкурсная частка. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з арганізатараў фэста Франак Вячорка. Па словах Вячоркі, будуць паказаныя як рарытэтныя, так і невядомыя кліпы N.R.M., Мроі, Крамы, Бонды, а таксама будзе прэзентаваны новы кліп Нейра Дзюбеля, які здымаўся для тэлеканала Белсат. Музыкі распавядуць пра тое, як ствараліся іх кліпы, а эксперты раскажуць пра кліп-індустрыю ў Беларусі. Па выніках марафону, арганізатары збіраюцца выдаць DVD з кліпамі-удзельнікамі фэсту, а таксама інфармацыяй пра беларускіх выканаўцаў. "Кліп-марафон" пачнецца 18 кастрычніка ў 17.00 у офісе Партыі БНФ. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |