Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Лявон Вольскі — грамадзкі рэдактар тыдня на Свабодзе
Лявон Вольскі — грамадзкі рэдактар тыдня на Свабодзе
Ад нядзелі да суботы новым грамадзкім рэдактарам Радыё Свабода будзе рок-музыка, лідэр гурту N.R.M., удзельнік шматлікіх незалежных музычных праектаў Лявон Вольскі.
Пасьля віцебскай настаўніцы Тацяны Севярынец стаць грамадзкім рэдактарам тыдня мы прапанавалі вядомаму беларускаму рок-музыку Лявону Вольскаму. Ягоныя абавязкі: штодня вызначаць пяцёрку лепшых матэрыялаў, даваць парады журналістам, а напрыканцы сплянаваць пятнічную вечаровую праграму, падсумаваць у наўпроставым этэры вынікі свайго рэдагаваньня. Кожную раніцу Лявон Вольскі будзе дзяліцца са слухачамі поглядамі на грамадзкія актуаліі.
Радыё Свабода
Апублікавана 21.10.2007 by Андрэй.
|