Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › 18 снежня Народны альбом прэзентуе ў Мінску новы дыск

18 снежня Народны альбом прэзентуе ў Мінску новы дыск

“Народны альбом: live” — такую назву атрымаў новы дыск супольнага музычнага праекта, які аб’яднаў найлепшых беларускіх музыкаў.

Музычны спектакль, а таксама прэзентацыя новага “жывога” альбома запланавана на 19 гадзін у сталічным клубе “Фартуна”. Што гэта за альбом, Еўрарадыё вырашыла даведацца ў стваральніка Народнага альбома, мастака Міхала Анемпадыстава.

“Народны альбом: live… Нарэшце мы адмантавалі і выдалі запіс жывога канцэрту, які адбыўся на Вялікдзень 11 красавіка 2004 года”

Апублікавана 18.12.2007 by  Андрэй.