Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Разьвітальны канцэрт N.R.M.

Разьвітальны канцэрт N.R.M.

N.R.M. дае разьвітальны канцэрт. Прыхільнікі гурта проста агаломшаныя афішамі бліжэйшага сольнага канцэрта гурта, які мае адбыцца 12 сакавіка ў менскім R-Club. Арганізатар канцэрту і былы дырэктар гурта Ўладзімер Шаблінскі на пытаньне ТГ што гэта ўсё значыць, адказвае: «Тое і значыць - N.R.M. даюць разьвітальны канцэрт. На такія геапалітычныя пытаньні можа адказаць толькі Лявон Вольскі».

N.R.M.Лідэр N.R.M. Лявон Вольскі на пытаньне з чым разьвітваюцца музыкі толькі ўсьміхнуўся: «Хітры ход такі». Выявіліся, што такім чынам музыкі вырашылі разьвітацца зь зімой. «Чыя ідэя даць такую назву канцэрту не скажу, але ўсе мы пэўныя, што час ужо сустракаць вясну. Нецікава, калі ўсё проста і адназначна: супэрсьвятло, супэргук і гэтак далей. Трэба ж, каб заўсёды нейкая фішка была».

Музыка адзначыў, што шмат хто сапраўды зачакаўся ад N.R.M. сапраўды разьвітальнага канцэрту. «Трэба ж апраўдваць надзеі людзей, але не ісьці на павадку», - зазначыў Лявон Вольскі.

SB, ТГ

Апублікавана 19.02.2008 by  Андрэй.