Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › НРМ, Гарадзкія, Зэт на складанцы Незалежныя

НРМ, Гарадзкія, Зэт на складанцы Незалежныя

З нагоды 90-годдзя абвяшчэння БНР будзе выдадзены музычны зборнік "НезалежныЯ", у які ўвойдуць 15 песень разнастайных стыляў і кірункаў, якія дагэтуль не былі прадстаўленыя у музычных альбомах ці сінглах. Галоўная мэта праекта - прадэманстраваць ідэйнае адзінства беларускіх выканаўцаў.

Паводле укладальніка Адама Птушкі, альбом "Незалежны Я" пазбаўлены
палітызаванасці. "Побач з урачыстым патрыятычным гітом ад Піта Паўлава
прадстаўлена разняволеная ска-панкавая кампазіцыя гурта Ска!РБ,
"металічнаму" Тарпачу супрацьстаяць папсовыя "Кальмары". Удзельнікаў
складанкі яднае імкненне да чалавечай свабоды і дзяржаўнай
незалежнасці", - заявіў Адам Птушка.

Плануецца, што ў альбом увойдуць песні гуртоў "Н.Р.М", "Pomidoroff",
"Garadzkija", "Zet", "IQ-48", "Siver", "Band A", "B:N:", "Сьцяна",
"Partyzone" і іншыя. Арганізатары паведамляюць, што спіс не закрыты, і
кожны ахвотны гурт мае магчымасць бясплатнага запісу ў прафесійнай
студыі. Для гэтага трэба звязацца з арганізатарамі па электроннай
пошце [email protected].

Арганізатары параўноўваюць свой праект з альбомамі "Песні Свабоды",
якія бясплатна распаўсюджваліся пад час палітычных кампаніяў 2006-2007
гг. Каб атрымаць дыск - пішыце на
[email protected]

Графічнае аздабленне праекту - дызайн-група Аdліга
запрашаем да супрацы інфармацыйных спонсараў.

Апублікавана 25.02.2008 by  Андрэй.