Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіАртыкулы › N.R.M. адзначыў юбiлей

N.R.M. адзначыў юбiлей

8 лютага ў КЗ «Мінск» адбыўся канцэрт рок-гурта N.R.M., прысвечаны надыходзячаму юбілею каманды, выхаду альбома-зборкі «Справаздача 1994–2004» і дню нараджэння Алезіса Дземідовіча, барабаншчыка гурта, з чым мы яго шчыра вiншуем! Альбом атрымаўся незвычайны і вельмі цікавы. Справа ў тым, што змест дыску стваралі фанаты гурта, галасуючы на web-старонцы http://www.nrm.by.com

І атрымалася гэта у іх выдатна — сапраўды: голас народа — голас божы. У склад дыска трапілі па 3 гіты з усіх альбомау легендарных рокерау, пачынаючы з 1994. Старажылы з здавальненнем пачулі любiмыя песні сваёй маладосці, такія як «Лалала», «Бывай», адспявалі разам з музыкамі легендарную «Одзірыдзідзіну»… Маладняк крыху здзіулена, але з не меншым здавальненнем пазнаёміўся з ранняй творчасцю гурта і апантана патаньчыу пад энергічныя акорды «Трох чарапах» і песнi «Легкіх» (па словах музычнага адмыслоуцы Уладзiмiра Шаблiнскага, у хуткiм часе гурт нарэшце завершыць працу над клiпам на гэты трэк. «У хуткiм часе» хутчэй за усе, будзе цягнуцца каля аднаго месяца). Напрыканцы канцэрта музыкі прадставілі дзьве новыя песні: «10» і «Рок-н-ролл цябе не дапаможа» — не такія вяселыя, але вельмі прыгожыя і змястоўныя.

Карацей кажучы, свята адбылося, і сапсаваць яго не здолелi нават жорсткія як ніколі паводзіны міліцыі. Што зробіш — канцэртная зала прыстасаваная больш для здаровага сна пад спевы Надзеі Бабкінай, чым для канцэрта культавага рок-гурта. Але музыкі абяцалі, што наступны канцэрт пройдзе у лядовым палацы, дзе, як выразіўся Піт «можна будзе галавой накласьціся»! Таксама музыкі падзяліліся планамі перавыдання альбомаў МРОІ — славутага продка N.R.M. — чым нямала узрадвалі аматараў. Запісы МРОІ зараз праходзяць рэмастраванне і хутка выйдуць дастатковымі накладамi. Карацей кажучы, і пасля канцэрту, спустошанасці не узнікла — N.R.M. з намі і працягваюць нас радаваць сваёй творчасцю. Поспехау ім і дзякуй за майстэрства!

© 2004 Max (Smotritel)

Апублікавана 09.02.2004 by  Slaver.