Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Піт Паўлаў на фота-выставе Андрэя Плясанава

Піт Паўлаў на фота-выставе Андрэя Плясанава

Сёньня, 6 сакавіка, мастак, музыка, рэжысэр Андрэй Плясанаў прэзэнтуе на сядзібе БНФ (былая Варвашэні, 8) нізку фатаздымкаў, зробленых з акна ўласнай кватэры, што на рагу вул.Янкі Купалы і праспэкта Незалежнасьці.

Сваімі ўражаньнямі прыйдуць падзяліцца лідэр гурту «Гарадзкія» Піт Паўлаў, Ігар Варашкевіч з «Крамы» ды блюзмэн Юры Несьцярэнка.

Баявая тэхніка на цэнтральным праспэкце сталіцы, шматтысячныя калёны маршаў апазыцыі, кардоны міліцыі…

Фотавыстава пад назвай " 10 гадоў з аднаго акна" прымеркаваная да 90‑годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пачатак а 19-й.

Апублікавана 06.03.2008 by  Андрэй.