Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › N.R.M. у Берасьці: упершыню за чатыры гады

N.R.M. у Берасьці: упершыню за чатыры гады

21 сакавіка ў адной з самых вялікіх заляў гораду – Доме культуры прафсаюзаў пры афіцыйнай арганізацыі празь Берасьцейскую абласную філярмонію N.R.M. адыграе свой разьвітальны канцэрт зь зімою. У сакавіку музыкі маюць аб'ехаць амаль усе абласныя цэнтры Беларусі, а таксама даць два канцэрты ў суседняй Польшчы.

N.R.M.Апошні раз у Берасьці гурт можна было пачуць чатыры гады таму, яшчэ адзін канцэрт у клюбе «Матрыца» павінен быў адбыцца 2 гады таму, але ў апошні момант быў забаронены. Таму бліжэйшы канцэрт N.R.M. для прыхільнікаў гурта стаў прыемнай нечаканасьцю. Абвесткі можна прачытаць нават у афіцыйных дзяржаўных газэтах Берасьця, а квіткі ўжо зараз прадаюцца ў канцэртных касах гораду. Як мне певедамілі ў адной з такіх гандлёвых кропак, нягледзячы на тое, што да канцэрта яшчэ два тыдні і квіткі каштуюць 17-20 тысячаў рублёў, назіраецца падвышаны попыт. Арганізатары ўпэўненыя – сьвята музыкі адбудзецца, і спадзяюцца, што заля палаца культуры на 650 месцаў, будзе запоўненая цалкам.

Павал Белавус, ТГ

Апублікавана 07.03.2008 by  Андрэй.