Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › „Салідарныя з Беларуссю”, канцэрт, жывы эфір

„Салідарныя з Беларуссю”, канцэрт, жывы эфір

30 сакавіка ў Варшаве адбудзецца канцэрт „Салідарныя з Беларуссю”. У канцэрце прымуць удзел як беларускія, так і польскія зоркі року і поп-музыкі, якія выканаюць вядомыя ў сваіх краінах хіты ў новых, двухмоўных аранжыроўках.

У гэтым годзе канцэрт пройдзе пад лозунгам: беларуская мова – мова беларусаў. Галоўная задача арганізатараў канцэрта – звярнуць увагу на праблему занядбання беларускай мовы: закрыццё беларускамоўных газетаў, беларускамоўных школаў, панаванне расійскай мовы на вуліцах і ў разнастайных установах. Таму 30 сакавіка Варшава загаворыць па-беларуску!

Канцэрт будзе транслявацца ў жывым эфіры незалежнага тэлеканала „Белсат”, а таксама Еўрапейскага Радыё для Беларусі і радыё Рацыя.

Гэта ўжо трэці канцэрт „Салідарныя з Беларуссю”. У 2006 годзе канцэрт быў своеасаблівай падтрымкай для беларускай апазіцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі, а ў 2007 годзе палякі дэманстравалі сваю салідарнасць з беларусамі 25-га сакавіка – у Дзень Волі. Штогод канцэрты збіраюць некалькі тысячаў чалавек, неабыякавых да Беларусі.

Аўтар ідэі канцэрту - Ініцыятыва Вольная Беларусь. Гэта арганізацыя, якая гуртуе вакол сябе маладых людзей, зацікаўленых у дэмакратычных пераменах у Эўропе.

Апублікавана 27.03.2008 by  Андрэй.

Апошнія тэмы на форуме: