Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Піт Паўлаў у Рок школе Піт Паўлаў у Рок школеБеларуская Музычная Альтэрнатыва (БМАgroup) апрацавала заяўкі ад гуртоў што даслалі свае запісы для ўдзелу ў Рок-школе. Было даслала 52 заяўкі ад маладых гуртоў практычна з усёй Беларусі. “Актыўнасьці гуртоў мы былі вельмі зьдзіўленыя. Нягледзячы на “мёртвы” сезон збору заявак каманды даволі актыўна дасылалі свае запісы. Але разам з тым высьветлілася, што многія папросту ня ведалі пра збор заявак, у шмат каго праблемы каб зрабіць проста дэма-запіс. Таму мы вырашылі працягнуць тэрмін збору запісаў да 25 верасьня” Сваю згоду да супрацоўніцтва з Рок-школай ужо далі Піт Паўлаў, Аляксандр Памідораў, Вячаслаў Корань, Алесь Таболіч (Znich), Зьміцер Лукашук (тэкставік Крамы) і іншыя. “Была вельмі вялікая ўвага дзяржаўных СМІ да нашай абвесткі пра Рок-школу, што вельмі парадавала. Напэўна многія сапраўды чакаюць новых імёнаў на нашай рок-сцэне” - адзначае Віталь Супрановіч. Адносна таго чым жа будуць займацца музыкі у Рок-школе, пра гэта дакладна пакуль не вядома. Арганізатары мяркуюць да канца распрацаваць праграму ўжо разам з адабранымі музыкамі (улічваючы іх пажаданьні) і самімі “настаўнікамі”. Для таго каб падаць заяўку трэба прадаставіць запіс і кароткую гісторыю гурта. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |