Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Артыкулы › Паўлаў: Таленты я рэкрутую сярод сваіх знаёмых і вучняў Паўлаў: Таленты я рэкрутую сярод сваіх знаёмых і вучняў26 лістапада ў менскім клюбе “Дакота” адбыўся вялікі канцэрт менскага гурту “GARADzKIJA”, а таксама прэзэнтацыя першага дыску гарадзенскага гурту “TLUSTA LUSTA” “Блін першы”. Карэспандэнтка: “Што новага будзе на канцэрце, хто новы прыйшоў у калектыў?” Паўлаў: “Зьмяніўся ўвесь склад калектыву, усе музыкі зьмяніліся, ніводнага старога не засталося…” Карэспандэнтка: “Акрамя вас…” Паўлаў: (сьмяецца) “Так, зьмяніўся ўвесь склад. Для прыхільнікаў нашай творчасьці гэта ўжо цікава, як загучаць GARADzKIJA ў гэтым складзе. На мой погляд, ніколі GARADzKIJA не гучалі так блізка да таго, як гэта запісана на кружэлцы”. Карэспандэнтка: “Піт, а дзе вы знаходзіце таленты?” Паўлаў: “Таленты я звычайна „рэкрутую“ сярод сваіх знаёмых, вучняў. Я іх рыхтую для ўсіх астатніх. Празь мяне калі яны праходзяць, могуць граць дзе заўгодна”. Карэспандэнтка: “Хросны вы бацька… А не шкада адпускаць ад сябе?” Паўлаў: “Вельмі шкада. Але так павялося. Ёсьць больш пасьпяховыя камэрцыйна калектывы. Я не магу ўсіх узяць у „N. R. M.“, напрыклад. А ў маіх калектывах ня так шмат грошай. Таму мае музыкі даволі часта сыходзяць у калектывы, дзе больш грошай можна зарабіць”. Карэспандэнтка: “Новы склад — зразумела. А ў праграме штосьці новае будзе?” Паўлаў: “Будзе крышачку новых песень, будуць і старыя. Будзе даволі моцная відовішчная праграма”. Карэспандэнтка: “А чаму вы ў такім дзіўным альянсе з навічкамі выступаеце?” Паўлаў: “Мы падтрымліваем малады калектыў, які нам вельмі спадабаўся. Гэта адзіная магчымасьць у TLUSTA LUSTA паказаць сваю новую кружэлку. І наагул, мне падабаецца граць з новымі калектывамі”. Іна Студзінская |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |