Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Паўлаў абвесьціў кастынг Паўлаў абвесьціў кастынгНеўзабаве пачнуцца здымкі кліпу гурта GARADzKIJA. У Піта Паўлава ўжо існуе адпаведная дамоўленасьць на гэта зь беларускім тэлебачаньнем і рэжысэрам Анатолем Вечарам, ужо гатовы і сцэнар. Не стае адзінага. Піт Паўлаў: «Геніяльнасьць абранай песьні гарантуе бясконцую славу новаму кліпу. Не хапае толькі галоўнае гераіні, той самай, юнай і прыўкраснай прыхільніцы рок-музыкі, здольнай сыграць сябе самую, шчыра і кранальна закаханую ў рок-культуру і, у прыватнасьці ў творчасьць гурта GARADzKIJA». Фота і кантактную інфармацыю можна дасылаць праз дырэктара гурта GARADzKIJA: [email protected] |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |