Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Пугач і Вольскі на ТГ: Такога няма нідзе

Пугач і Вольскі на ТГ: Такога няма нідзе

Лідэры «J:морс» і N.R.M. прэзэнтуюць у першым туры году на ТГ свой сумесны твор «Такога няма нідзе». Лявон Вольскі напісаў яго адмыслова для настальгічнага праекту па 60-х гадах, які быў прэзэнтаваны ў межах навагодняга шоў на тэлеканале «Белсат» і выйдзе на дысках у лютым. На песьню пра беларускія вадаёмы найперш паўплывалі Пол Макартні і Макс Леанідаў, а зьявілася яна пасьля таго, як музыка наведаў рыбарню.

Лявон Вольскі і Ўладзімер ПугачЖывая прэзэнтацыя гэтай песьні адбылася на нядаўнім сольным канцэрце гурта «J:морс», калі нечакана на сцэну выйшаў Лявон Вольскі з вудачкай. Музыка напісаў «Такога няма нідзе» і прапанаваў засьпяваць яе разам Уладзімеру Пугачу для настальгічнага праекту па 60-х гадах. Праўда што, Пугач ня проста перапяяў. «Уладзь папрасіў памяняць у тэксьце рэчку Шчару на Піну, аргумэнтуючы гэта тым, што ён зьяўляецца палескім патрыётам і дакладна ведае, што на Піне баброў болей, чым на той Шчары», — апавядае Лявон. Музыка кажа, што не памыліўся ў выбары сьпеўнага партнэру: «Неяк завітаў у рыбарню ды згадаўся мне Пугач, а разам зь ім і гэтая песьня», — усьміхаецца музыка.

Сам Уладзімер Пугач прызнаецца, што яму было прыемна ўрэшце засьпяваць зь Лявонам. Такая дамова існавала яшчэ з гады тры таму, але выйшла толькі цяпер: «Пэўны, што ідэя гэтай песьні прыйшла да Лявона на Блакітных азёрах. Выявілася, што мы разам тамака адпачывалі, хоць ніколі не сустракаліся. Мая жонка мае ў тых месцах хаціну, а Лявон сябруе зь яе сваякамі, таму наяжджае пэрыядычна. Налета ўрэшце сустрэнемся».

SB, KP, ТГ

Апублікавана 09.01.2009 by  Андрэй.