Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Вольскі напісаў саўндтрэк да “Дастыш фантастыш”

Вольскі напісаў саўндтрэк да “Дастыш фантастыш”

Беларуская камедыя режысёра Аляксандра Канановіча падрыхтаваная да выхаду на экраны. Падчас працы назва фільму неаднаразова змянялася, у канчатковым варыянце яна гучыць, як “Дастыш фантастыш”. Аўтары мяркуюць, што ён можа стаць лепшым фільмам наступнага году.

Гэты фільм зрабіў малады беларускі режысёр Аляксандр Канановіч, які па сканчэнню беларускай акадэміі мастацтваў з’ехаў працаваць у Расію, але на асабістае запрашэнне Уладзіміра Замяталіна вярнуўся на радзіму, каб зняць сапраўдную камедыю, якая мусіць абудзіць цікавасць да беларускага кінематографа.

- Хацеў зрабіць нешта такое - панк, буфанада, эксцэнтрыка, штосці такое, што не звязана з тым, што тут і зараз увогуле. Будзе называцца "Дастыш фантастыш", а ўбачым мы фільм, спадзяюся, увесну.

Здымкі стужкі пачаліся ў траўні гэтага году, цяпер праца ўжо скончана і фільм рыхтуецца для паказу. Цікава, што сярод задзейнічаных у ёй актораў будзе Лявон Вольскі, які таксама напісаў для фільму саўндтрэк.

Сяргей Будкін, Радыё Рацыя, Менск.

Апублікавана 15.12.2009 by  Андрэй.