Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › На лютаўскім канцэрце N.R.M. пераўвасобіцца ў «Мрою»

На лютаўскім канцэрце N.R.M. пераўвасобіцца ў «Мрою»

Гурт праспявае 7-8 «мрояўскіх» песень у тагачасных аранжыроўках. Фронтмэн N.R.M. Лявон Вольскі кажа, што пераўвасабленне на мінулагоднім «Басовішчы» было ўдалым. Таму вырашылі паўтарыць яго, але ўжо перад мінскім слухачом. Рокеры паўстануць у адзенні 1980-х. А Вольскі, магчыма, нават зробіць макіяж.

N.R.M. таксама заспявае свае ранейшыя хіты. На канцэрце прагучыць і адна новая песня. Перад выступам Вольскі абяцае выкласці яе ў Інтэрнэце.

Канцэрт адбудзецца 10 лютага ў клубе «Рэактар».

budzma.org

Апублікавана 02.02.2010 by  Андрэй.