Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Юрась Ляўкоў: У Глюкаў выйшла клясная НРМаўская песьня!

Юрась Ляўкоў: У Глюкаў выйшла клясная НРМаўская песьня!

Экспэрт ТГ нарадзіўся 23 чэрвеня 1964 году ў Менску. Пасьля атрыманьня сярэдняй адукацыі пачаў працоўную дзейнасьць у БДУ на фізычным факультэце. Спробу атрымаць вышэйшую адукацыю спалучыў з пачаткам дзейнасьці ў гурце «Мроя» (1983), у выніку «Мроя» перамагла. З 1986 году робіць навуковую кар’еру ў навукова-дасьледчай установе па дасьледаваньні ядзерных праблемаў. Акрамя «Мроі» і N.R.M. бас-гітара Ляўкова гучала ў праектах «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут», гурце «Новае неба». Мае прыхільнасьць да цяжкага року (Nazareth, Slade, Kiss, Led Zeppelin), але прыязна ставіцца да добрай музыкі хоць якога стылю, асабліва да беларускамоўнай.

Мне было цяжка разглядаць песьні ўдзельнікаў гэтага туру, бо два нумары выконваюць мае калегі. Але праўда павінна гучаць і голас свабоды не задушыш! Шматразовае праслухоўваньне ўсіх песень пакінула такія ўражаньні: няма весялухі (сумна), няма сапраўдных гітоў (ёсьць проста добрыя песьні). Жаданьне маладых выканаўцаў узьняцца ў рэйтынгу «Тузіна» руйнуецца адсутнасьцю спалучэньня музыкі і словаў. Зараз мой ўласны гіт-парад.

Я б на першае месца паставіў «Глюкі» feat. MAUZER і Green Che — «Мая краіна 2.0». Клясная песня, праўда ня ведаю зь якога альбома музыка. Але малайцы. Клясны драйв! Другі — Лявон Вольскі. Не таму, што Лявон, а таму, што мне вельмі падабаецца Пол Макартні і Wings. Геній, але гук драйвовых гітар — гаўно. Тройку замыкае «Я люблю боль» гурта MAUZER. Дэпрэсіўны тэкст, але з музыкай ўсе добра.

Пра астатніх у парадку чаргі:
4. Naka. Нарэшце Зэмфіра пачала сьпяваць па-беларуску.
5. Hasta La Fillsta. Добрая музыка і маленькі кавалачак не маленькага любімага вакаліста.
6. Піт Паўлаў. Доўга ня мог зразумець што гэта мне нагадвае. Узгадаў! Мэталіка!
7. Akute. Ніколі ня быў фанатам «Бі-2».
8. Сердце дурака. Сацыяльна!
9. UltraВожык. Добрая музыка. Клясны сьцёб.
10. moZart. Ёсьць патэнцыял.
11. Killadox. Шкада немагчыма зразумець словы (іх там няшмат).
12. Серебряная свадьба. No comments.

Юрась Ляўкоў, для ТГ

Апублікавана 06.02.2010 by  Андрэй.