Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Чортаў тузін самых правакацыйных беларускіх відэакліпаў

Чортаў тузін самых правакацыйных беларускіх відэакліпаў

10. N.R.M. — Чыстая-сьветлая (рэж. Анатоль Вечар, 2001)
Галоўныя на той час рок-змагары краіны і аўтары гімнаў вулічных акцыяў канца 90-х у кліпе на песьню «Чыстая-сьветлая» паўсталі раптам у жаночым абліччы. Удзельнікі гурта па сюжэце працуюць на заводзе, а ўвечары чапляюць на сябе парыкі, апранаюць сукенкі ды ярка фарбуюць вусны. На задуму музыкаў, тое была наўмысная правакацыя прыхільнікаў — каб не падумалі, што песьня «Чыстая-сьветлая» сапраўды напісаная на тэму каханьня. На задуму рэжысёраў, «энэрэмаўцы» меліся сымбалізаваць простых рабацяг, што маюць чыстую і светлую душу.

Чытаць на Тузіне Гітоў.

Апублікавана 24.02.2010 by  Андрэй.