Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Будзьма беларусамі! Будзьма міласэрнымі!

Будзьма беларусамі! Будзьма міласэрнымі!

Добрый Фэст

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, гурт IQ48, Мясцовы дабрачынны фонд “Добра тут” аб’ядналі свае намаганні і ладзяць дабрачынны канцэрт пад назвай “Добры Фэст” у клубе “Рэактар” у Мінску 22 красавіка.

У імпрэзе возьмуць удзел гурты IQ48, Neuro Dubel, B:N, ZM99 (Змяя) і А. Хаменка (гурт “Палац”).

Пачатак а 19-й.

Арганізатары і ініцыятары канцэрту звяртаюцца да публікі з заклікам “Будзьма беларусамі! Будзьма міласэрнымі!”. Сродкі ад мерапрыемства пойдуць на падтрымку дзяцей-інвалідаў Червенскага дома-інтэрната, які цесна супрацоўнічае з фондам «Добра тут».

Апублікавана 19.04.2010 by  Андрэй.