Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Басовішча-2010 пройдзе без NRM, Крамы і Нэйра Дзюбеля

Басовішча-2010 пройдзе без NRM, Крамы і Нэйра Дзюбеля

На фэстывалі «Басовішча» сёлета ўпершыню за шмат гадоў ня будзе такіх традыцыйных для яго хэдлайнэраў, як NRM, «Крама» і «Нэйра Дзюбель». Старшыня БАС Кася Кузьміч распавяла Generation.by пра фармаваньне праграмы 21-га «Басовішча». Ужо падьверджаны ўдзел гуртоў «Троіца», «Гурзуф», «Адыс Абеба» ды шэрагу іншых. Упершыню плянуецца ўдзел «Ляпіса Трубяцкога», але перамовы яшчэ не завершаныя.

«У Беларусі з'явіліся новыя гурты, новыя жанры, конкурс таксама ўжо інакш выглядае. Хочам разнастаіць «Басовішча» новай актуальнай беларускай музыкай. Фэстываль патрабуе зменаў. Зрэшты, калі не атрымаецца, тады не праблема ў наступным годзе зрабіць у ранейшым фармаце. Імкнемся зрабіць «Басовішча» сапраўдным культурным фэстам. Канцэпцыя не змяняецца — фэст адлюстроўвае сучасную беларускую музыку», — адзначае старшыня БАС.

Нагадаем, што сёлета «Басовішча» пройдзе 16–18 ліпеня.

Апублікавана 14.05.2010 by  Андрэй.