Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › «Канцэрт на траве» перанесьлі

«Канцэрт на траве» перанесьлі

За два дні да пачатку оўпэн-эйру «Канцэрт на траве» яго арганізатары нечакана паведамілі пра тое, што мерапрыемства 28 траўня не адбудзецца. Як паведаміў арганізатар фэсту Ўладзімер Шаблінскі, «Канцэрт на траве» пройдзе 11 чэрвеня. Афіцыйнае тлумачэньне пераносу: «У сувязі зь вялікай колькасьцю прададзеных квіткоў на канцэрт узьнікла неабходнасьць дадатковага ўзгадненьня правядзеньня мерапрыемства зь мясцовымі ўладамі».

«Канцэрт на траве» заяўляўся, як міні-фэстываль. Ад 17 гадзінаў у суботу на хутары Шаблі, што на Валожыншчыне, мусіла пачацца вялікая музычная дзея. Плянавалася, што менавіта ў гэты дзень гурт «Крамбамбуля» прадставіць слухачам сваю новую праграму «Драбадзі-драбада», а гурт «J:морс» сыграе таксама новую праграму «Много неба». Мусілі таксама выступіць гурты «Бостонское Чаепитие», «9 миллиметр», Dali, Cola-Manola, «Йо-Йо», Аляксандар Памідораў і Лявон Вольскі з сольнай праграмай «Белая яблыня грому».

Апублікавана 27.05.2011 by  Андрэй.