Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › N.R.M. вандруе па Беларусі і Польшчы і рыхтуе новы альбом

N.R.M. вандруе па Беларусі і Польшчы і рыхтуе новы альбом

За апошнія пару тыдняў гурт N.R.M. пасьпяхова даў некалькі канцэртаў у Польшчы і Беларусі і рыхтуецца яшчэ да выступаў у Магілёве, Бобры і Менску.

«У Варшаве ў нас быў вельмі цёплы канцэрт, хоць беларусаў было і няшмат, а на канцэрт прыйшлі пераважна палякі, — распавядае гітарыст гурта Піт Паўлаў. — Fabryka Kotłów — клюб невялікі, але зь вельмі добрым сьвятлом і абсталяваньнем. Таму ўсе засталіся задаволенымі. А ў Беластоку быў амаль аншляг, вельмі шмат новых твараў, моладзі. І рэакцыя на нас была вельмі добрая!».

У Горках гурт выступіў 11 чэрвеня ў Раённым цэнтры культуры. У арганізацыі канцэрту дапамаглі ня толькі мясцовы аматары гурта, але і гарадзкія ўлады…

Апублікавана 14.06.2011 by  Slaver.