Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Саўка ды Грышка выдалі дыск

Саўка ды Грышка выдалі дыск

Легендарныя музыкі, даўнія знаёмцы і ідэйныя антыподы Рыгор Браніслававіч Глык, апазыцыянэр са стажам, і Савелій Пятровіч Пстрычка, прадстаўнік дробнае намэнклятуры, ужо болей за год абмяркоўваюць на сайце і ў эфіры Радыё Свабода бягучыя падзеі. 50 песьняў славутага дуэту цяпер выходзяць на мультымэдыйным дыску, поўным малюнкаў і бонус-відэа.

Атрымаць дыск можна будзе бясплатна:

28 чэрвеня на сольным канцэрце Лявона Вольскага ў менскім клюбе Loft (вул. Броўкі, 22)
30 чэрвеня а 18-й гадзіне на творчай сустрэчы зь Лявонам Вольскім ў Магілёве (завулак Чкалава, 16, грамадзкі цэнтар “Кола”)
1 ліпеня а 18-й гадзіне на творчай сустрэчы зь Лявонам Вольскім ў Горадні (вуліца Будзёнага, 48а, заля ва ўнутраным двары)

Апублікавана 16.06.2011 by  Андрэй.