Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Н.Р.М. кідае кліч дапамогі ў пошуках самага першага плякату гурта

Н.Р.М. кідае кліч дапамогі ў пошуках самага першага плякату гурта

Н.Р.М. кідае кліч дапамогі ў пошуках самага першага плякату гурта. Героя, які першы прадэманструе гэты рарытэт, чакае колькі прыемных сюрпрызаў ад каманды.

Гэта будзе:

  • запрашэньне куды-небудзь у залежнасьці ад канцэртных плянаў гурта;
  • падарунак у выглядзе альбома ці кнігі Н.Р.М. з аўтографамі ўсіх міністраў;

Галоўнае! Прыз пераможца атрымае з рук саміх удзельнікаў Н.Р.М., якія дазволяць папрысутнічаць на таямнічым працэсе рэпетыцыі!

Апісаньне постэру:
чорна-белы з чырвоным надпісам Н.Р.М. у кутку;
міністры з доўгімі валасамі стаяць на мосьце празь Нямігу;
Піт на парапеце, Лявон у шапачцы.

Такія вось зьвесткі.

Такім чынам, усе на пошукі!!!

Апублікавана 11.12.2006 by  Андрэй. Абмяркаваць на форуме