Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Макулятурнае чытво па-беларуску
Макулятурнае чытво па-беларуску
Піт Паўлаў, Ганна і Лявон Вольскія, Ігар Варашкевіч, Аляксандр Памідораў ды іншыя прынялі ўдзел у перакладзе і агучваньні па-беларуску геніяльнай стужкі Квэнтына Таранціна. Каардынатары перакладу з творчай ініцыятывы “Беларускі гальфстрым” падкрэсліваюць, што “Крымінальнае чытво” (Pulp Fiction) яны абралі з пэўнымі мэтамі “вывесьці беларускую мову з рэзэрвацыі, зрабіць яе сучаснай, моладзевай”. Дзеля гэтага перакладчыкі стужкі адшукалі каля 500 арыгінальных беларускіх лаянак, якія з такім смакам прамаўляюць акцёры дубляжу.
Шукайце DVD у распаўсюднікаў.
Апублікавана 01.03.2007 by Андрэй.
|