![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Артыкулы › Справаздача з паездкі на канцэрт у Маладэчна Справаздача з паездкі на канцэрт у МаладэчнаПасьля ўвядзеньня ўладамі забароны на выступы пэўных беларускіх гуртоў, людзі гатовыя ехаць за сотні кіламетраў, каб пабачыць і пачуць сваіх улюбёнцаў. Нікога цяпер не зьдзіўляе прысутнасьць на канцэрце ў невялічкім маладэчанскім клюбе дзесяткаў прыхільнікаў з Менску, Наваградку, Ліды, Гародні і, нават, з польскага Вроцлаву. У нядзелю здаецца сама прырода праніклася важнасьцю падзеі і падарыла нам сьветлае, сонечнае і цёплае надвор’е – вялікая рэдкасьць сёлета. Асноўная грамада з Менску выправілася на прыгарадным цягніку маючы пэўны запас па часе, каб прагуляцца па горадзе. Паўтары гадзіны дарогі праляцелі незаўважна за добрым віном, жартамі, сьпевамі і гульнямі. Цікава было назіраць за тварамі выпадкова патрапіўшых у “наш” вагон пасажыраў. Большасьць з якіх напэўна першы раз у сваім жыцьці бачыла адначасова разам столькі беларускамоўных дзяўчат ды хлопцаў.
Асобнымі сябрамі НРСМ адбыўшыся канцэрт быў адсьвяткаваны півам у парку, пасьля чаго была мабыць самая цікавая частка вандроўкі – вяртаньне дамоў. Усе фэны сабраліся ў адным вагоне і няспынна сьпявалі любімыя песьні, ажно пакуль за вокнамі не паказаліся агні роднага PS: Трэба падзякаваць міліцыі за поўную адсутнасьць якой-небудзь цікавасьці да нашых сьціплых пэрсон да, пад час і пасьля канцэрту. PPS: колькі фотак з канцэрту ад ingmar, warkus i Польскага радыё. Фота: ingmar, Польскае радыё. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |