![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Гурт “Крамбамбуля” выдаў адразу два дыскі Гурт “Крамбамбуля” выдаў адразу два дыскіГурт КрамбамбуляГурт “Крамбамбуля”, вядомы флагман беларускай пазітыўнай музыкі, адзначыў 5-годдзе і выдаў адразу два дыскі – выніковую складанку “Крамбамбуля The Best” і цалкам новы альбом “Крамбамбуля Святочная”. Трэба адзначыць, што “Крамбамбуля” выдала адразу два дыскі пасля 2,5-гадовай паўзы. Лідар гурта Лявон Вольскі патлумачыў гэта наступным чынам: “Калі мы пабачылі, што альбом гатовы, вырашылі не цягнуць з выданнем, нягледзячы на “бэст”, прымеркаваны да 5-годдзя. За два гады вельмі надакучыла адказваць на пытанне “калі ўжо новы альбом”, і яшчэ 3-4 месяцы гэтых роспытаў было б вельмі цяжка вытрымаць”. Складанка “Крамбамбуля The Best” утрымлівае 15 лепшых песень за 5 год, сярод якіх эксклюзіўны трэк “Край гарачых добрых сонцаў”. Таксама дыск мае мультымедыйную секцыю, якая змяшчае тры відэакліпы, чатыры дадатковыя песні ў mp3, фотаздымкі, а таксама тэксты і акорды ўсіх песень. Новы альбом “Крамбамбуля Святочная” – гэта 12 песень, прысвечаных розным святам, сярод якіх урачыстыя (Новы год, дзень нараджэння), рамантычныя (дзень св. Валянціна), смешныя (дзень дурня), інтэрнацыянальныя (дзень св. Патрыка, Хэлаўін) ды інш. Мультымедыйны трэк утрымлівае тэксты песень і падрабязную інфармацыю пра гісторыю кожнага свята. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |