Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Дзейнасьць › Пэрформанс у падтрымку забароненых беларускіх музычных гуртоў Пэрформанс у падтрымку забароненых беларускіх музычных гуртоў7 лістапада а 13 гадзіне ў Менскім парку ў раёне Курасоўшчына грамадзянская ініцыятыва "ЧАС!" разам з маладзёвым праектам "Вока" і фэн-клубам N.R.M. NRsM праводзілі перформанс у падтрымку забароненых беларускіх рок-гуртоў. Выглядала ўсё гэта наступным чынам: рок-гурт граў канцэрт для беларускай моладзі. Марознай раніцай сабраліся гледачы і выканаўцы. Каб нікога не пакрыўдзіць і выказаць салідарнасць з усімі забароненымі гуртамі, мы намагаліся паказаць збіральны вобраз рок-выканаўцаў. Гурт пачынае спяваць мроеўскую песню "Зямля". А ў гэты час сярод гледачоў ходзяць два падазроныя чалавекі ў цывільным з рацыямі. І раптам аднекуль з'яўляюцца лепшыя сябры мянтоў – АМАПаўцы. Спачатку блакіруюць і рассякаюць натоўп, а потым лезуць на сцэну і загадваюць спыніць канцэрт. Але музыкі працягваюць граць. Тады АМАП гвалтоўна ўводзіць музыкаў са сцэны. Амапаўцы, не ведаючы, куды дзець моц, зноў звяртаюць сваю ўвагу на раз'юшаных фанатаў, а пабітыя музыкі ў гэты час дастаюць расцяжку, на якой напісана пытанне. Гэта пытанне мусіць задаць любы нармальны чалавек, якога клапоціць тое становішча, якое склалася вакол беларускіх рок-выканаўцаў і вакол усёй беларускай музыкі. Музыкам амаль немагчыма даць канцэрт у Беларусі. Немагчыма і пачуць іх песні ні на радыё, ні на тэлебачанні. Што толку, што на радыё зрабілі 75% бел. музыкі? На расцяжцы было: "ШТО ДАЛЕЙ?" Кожны сам для сябе мусіць адказаць на гэта пытанне і згодна свайму адказу дзейнічаць. Як адзначыў адзін з удзельнікаў пэрформансу, у краіне, дзе пачынаюць забараняць музыку, на музыцы не спыняцца. Сёння ўлада вырашае, якую музыку слухаць, заўтра - як трэба жыць, паслязаўтра - каму жыць. Ён дадаў, што Кім Ір Сэн, на яго погляд, таксама пачынаў з забароны музыкі… Кожны сам для сябе вырашае: жыць з кандаламі на нагах, са звязанымі рукамі і заткнутым ротам ці быць вольным. Мы вырашылі, а вы? Здымкі можна паглядзець на сайце МІ "ЧАС" |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |