Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Дзейнасьць › СС «НРсМ» атрымаў афіцыйны статус СС «НРсМ» атрымаў афіцыйны статусСёньня НРсМ нарэшце атрымаў афіцыйны статус! На сустрэчу з фан-клюбам і падпісаньне ўсіх дэкрэтаў прыехалі міністры Незалежнай Рэспублікі Мроя. Гэтай падзеі мы чакалі амаль 5 месяцаў! Атрымалася ўсё проста выдатна! Спачатку НРсМ віншаваў Піта з Днём нараджэньня. Трошачкі позна, але лепей, чым ніколі :) Потым была бюракратычная частка, мэтай якой было падпісаньне дэкрэтаў аб стварэньні НРсМ, аб яго сымболікі і аб Прэзыдыюме НРсМ. Ну, а пасьля, пачалася самая чаканая частка мерапрыемства акустычны канцэрт. Паміж песьнямі йшла вельмі прыемная і цікавая размова гурту з яго прыхільнікамі. Ўсё было проста цудоўна й музыкі паабяцалі прыйсьці да нас яшчэ :) Ну, а пасьля канцэрту, большая частка НРсМ засталася… сьвяткаваць сёньняшняю падзею :) Як кажа Лявон Вольскі, «карацей, напіліся ўсе страшна»… Да наступнай сустрэчы! Фоткі пакуль можна паглядзець у фотагалерэі. На жаль, на дадзены момант няма сілаў, каб неяк адстартаваць малюнкі і дадаць камэнтары. Таму проста глядзіце :))) |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |