![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › У бары “Графіці” ізноў з’явіўся алкаголь У бары “Графіці” ізноў з’явіўся алкагольУ бары культавага мінскага клуба “Графіці” ізноў з’явілася піва, якім там не гандлявалі цягам 10 месяцаў. Куфаль піва можна замовіць за 2250 рублёў. Янка Бусел: “Гэта “Рэчыцкае” для пачатку. Хаця асартымент будзе пашырацца”. За некалькі апошніх гадоў утульны маленькі “Графіці” стаў “сваім” клубам для шматлікіх прадстаўнікоў мінскага андэграўнду і прыхільнікаў іх творчасці. У клубе часта гучала альтэрнатыўная музыка. Але, па словах Янкі Бусла, адсутнасць піва ў бары звязана не з “чорнымі спісамі” і нават не з заканчэннем ліцэнзіі на гандаль алкагольнымі напоямі. Янка Бусел: “Гандляваць алкаголем не дазвалялі ўмовы памяшкання. Але мы зараз гэта ўсё вырашылі”. Негледзячы на адсутнасць, фактычна, самага хадавога прадукту, “Графіці” не згубіў сваёй аўдыторыі. Увесь гэты час людзі прыходзілі туды на музыку і пілі сокі, гарбату і каву. Але цяпер усё вяртаецца на кругі свае. Еўрапейскае радыё для Беларусі |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |