![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › "Крамбамбуля" адчыніла святочны паштамт "Крамбамбуля" адчыніла святочны паштамтГурт "Крамбамбуля" адчыніў першы ў Беларусі паштамт новага, святочнага тыпу. З яго дапамогай кожны жадаючы можа бесплатна даслаць электронную віншавальную паштоўку сваім родным, сябрам і знаёмым. Трапіць туды можна праз афіцыйны сайт www.krambambulya.com. Усе паштоўкі намаляваў вядомы беларускі мастак Міхал Анемпадыстаў. Сярод прадстаўленых на паштамце святаў ёсць персанальныя (дзень нараджэння, вяселле) і масавыя (Новы год, Купалле), модныя (дзень св. Валянціна, дзень св. Патрыка, Хэлаўін) і не вельмі (1 мая, 7 лістапада). Разам з кожнай паштоўкай адрэсат атрымлівае песню "Крамбамбулі", прымеркаваную да кожнага свята. Між тым спецыяльна для жыхароў іншых рэгіёнаў свету, святочны паштамт мае таксама англійскую версію, у якой на паштоўках змешчаны спецыяльныя каментары да пэўных святаў ды узоры вымаўлення розных віншаванняў па-беларуску. Дарэчы, хутка (з 6 на 7 ліпеня) Купалле - час віншаваць! |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |