![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Дапамога зь візамі на “Басовішча” Дапамога зь візамі на “Басовішча”
Акром таго Рух “За Свабоду!” дапаможа наведнікам “Басовішча” даехаць да месца правядзеньня фэстываля. Па-першае, 19 ліпеня з памежнага польскага гораду Кузьніца-Беластоцкая будзе арганізаваны бясплатны аўтобус да Гарадка, дзе праходзіць Басовішча. То бок жадаючы трапіць на фэст можа самастойна даехаць спачатку да Горадні, а адтуль на цягніку да Кузьніцы. Бясплатны аўтобус будзе ад'яжджаць 19 ліпеня а 15-й гадзіне (час польскі). Для таго, каб трапіць на гэты рэйс з Горадні трэба выехаць а 14:45 (час беларускі) на цягніку з чыгуначнага вакзалу. Даведацца ўсе падрабязнасьці бясплатнага даезду з Кузьніцы можна па тэлефоне (029) 939-40-62 Будзе арганізаваны і платны рэйс зь Менску. Яго ладзяць сябры Руху “За Свабоду!”. Уся інфармацыя пра гэты спосаб даезду да “Басовішча” праз тэлефон (029) 622-57-20 |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |