![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › ZET прыме ўдзел у Фэсце Свабоды, а N.R.M. не ZET прыме ўдзел у Фэсце Свабоды, а N.R.M. неАрганізатары фэстывалю «Права быць свабодным», які адбудзецца 22 верасьня ва ўкраінскім горадзе Луцк канчаткова вызначыліся са сьпісам выступоўцаў. У ім – практычна ўся вышэйшая ліга беларускага рок-н-ролу, акром N.R.M. Арганізатар фэсту Віталь Супрановіч: «Мы вельмі расчараваныя, што нам не ўдалося паразумецца, бо N.R.M. адзін зь лепшых беларускіх гуртоў». ZET, Крама, Neuro Dubel, ULIS, Indiga, Znich, Tav.Mauzer, B:N:, Сьцяна і Тінь Сонця (Украіна) Арганізатары кажуць, што запрасіць да ўдзелу хацелі куды болей гуртоў. «Але фэст аднадзённы і мы мусілі выбіраць. Гурты-выступоўцы вызначыліся пасьля абмяркаваньня ў аргкамітэце фэсту, - тлумачыць адзін зь ініцыятараў правядзеньня беларускага рок-фэстывалю ва Ўкраіне Віталь Супрановіч. - Мы пастараліся даць магчымасьць выступіць вядомым гуртам і прадставіць найбольш маладыя пэрспэктыўныя каманды, на нашу думку». На пытаньне, чаму ў фэсьце не бярэ ўдзелу гурт N.R.M., Віталь Супрановіч адказаў, што фінансавыя магчымасьці не дазволілі запрасіць гэты гурт. «Наша прапанова не задаволіла музыкаў, і мы вельмі расчараваныя, што нам не удалося паразумецца, бо N.R.M. адзін зь лепшых беларускіх гуртоў». Уся дадатковая інфармацыя для тых, хто жадае паехаць на фэст – на сайце фэстывалю www.festsvabody.org Арганізуецца таксама аўтобусная паездка. Запісацца і атрымаць усю інфармацыю можна праз тэлефоны 194-88-87, 578-97-08. Фэст «Права быць свабодным» пройдзе ва ўкраінскім горадзе Луцк 22 верасьня. Пачатак у 15:00. Заканчэньне – ля 24:00. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |