![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Піт Паўлаў: у беларускім этэры засільле папсы Піт Паўлаў: у беларускім этэры засільле папсыНа беларускіх FM-станцыях — засілле беларускай папсы, што капіруе расійскіх выканаўцаў. Такое меркаванне выказаў музыкант гурта "N.R.M." Піт Паўлаў на круглым стале "Сучасная музычная індустрыя. Спосабы выжывання", што прайшоў 16 лістапада ў рэдакцыі газеты "Советская Белоруссия". Гаворачы пра квоту для беларускіх выканаўцаў, Аляксей Набееў, лідэр гурта "Атлантыка", зазначыў, што "яна неабходна, але павінна быць разумнай, гэта значыць меншай, чым цяпер". Аляксандра Гайдук, генеральны прадзюсер канала "МузТВ" у Беларусі наконт гэтага сказала, што бачыць у квоце для беларускай музыкі сродак падтрымкі айчыннай культуры. Праблема, на яе погляд, у тым, што "ў нашых умовах беларускія музыканты не гатовы запоўніць эфір якаснай папулярнай музыкай у такой вялікай колькасці. Эфір часта запоўнены кампазіцыямі непрафесіяналаў і нагадвае самадзейнасць. Магчыма, музычнай грамадскасці варта выйсці з прапановай паменшыць квоту беларускіх выканаўцаў у эфіры. У такім выпадку ў эфір будзе трапляць найлепшае". БелаПАН |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |