![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › У. Давыдоўскі: Творчасьць Вольскага хутчэй нагадвае тэатар У. Давыдоўскі: Творчасьць Вольскага хутчэй нагадвае тэатарУладзімер Давыдоўскі нарадзіўся 16 сакавіка 1964 году. Скончыў менскую мастацкую вучэльню імя Глебава і Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (спэцыяльнасьць «журналістыка»). Адзін з заснавальнікаў гурта «Мроя» (1981), са складу гурта выйшаў у 1989 годзе і заняўся ўласнымі праектамі. Аўтар інфармацыйнага праекта «Сусьветная служба „Беларускай Маладзёжнай“» (1991-1994), аўтар музычнага праекта «Вялікае Княства» (1992), браў удзел у музычных праектах «Легенды Вялікага Княства», каардынатар культурніцкага партала «Вялікае Княства» (3force.info), пісьменнік і журналіст, сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Лічыць, што ТГ найперш цікавы інфармацыйны патал, які асьвятляе жыцьцё беларускай альтэрнатыўнай музыкі, а гіт-парад - сурьёзны стымул для нашых музыкаў. Тым ня менш, ня буду рабіць параўнаньні з ужо даўно выпрацаванымі у сьвеце канонамі гіта, а выкажу надзвычай суб'ектыўнае і, магчыма, не пазбаўленае эмоцыяў меркаваньне адносна кожнага з выканаўцаў у той пасьлядоўнасьці, у якой яны разьмешчаныя ў гіт-парадзе. J:морс - Зорка Вэнэра. Бывае так, што песьня робіць імя гурту. А бывае - калі імя гурта працуе на папулярнасьць песьні. Гэта менавіта той выпадак – галоўная ня песьня, а гурт. Neuro Dubel - Підарасы. Гэты твор я ўспрымаю выключна ў кантэксьце сустрэчы Кульлінковіча з галоўным ідэолягам краіны. Ну а там дзе пачынаецца ідэалёгія – заканчваецца рок-музыка. Крамбамбуля feat. Городская тоска - Дольчэ віта. Калі мы ідзем на канцэрт Стынга – мы ведаем, што ідзем менавіта на Стынга, Эрык Клэптан – гэта непаўторны Клэптан са сваім вельмі індывідуальным музычным і ўнутраным сьветам. Яны такія, якія ёсьць – асобы. І гэта добра, асабліва для рок-музыкі. Калі ж музыкант (а у дадзеным выпадку Лявон) адразу выяўляецца ва ўсіх магчымых стылях і накірунках, то размова ідзе хутчэй пра тэатар. Якраз гэта мне і не падабаецца. Але, як паказвае жыцьцё, такі падыход да музыкі не замінае ствараць гіты. Дольчэ Віта – таму прыклад. Тацьцяна Беланогая - Белая птушка. І музыка прыгожая, і дзеўка прыгожая, але ёсьць яшчэ такое паняцьце, як стыль… З другога боку, ёсьць куды расьці. Глюкі - AntiEMO (Parket). З пункту погляду музыкі вельмі дынамічная і эмацыйная песьня, якіх вельмі не хапае на беларускіх радыёстанцыях і ТВ. Крыху праставатая. А што тычыцца юнацкіх максымалізма і думак аб суіцыдзе… Ой, хлопцы. Сьцяна - Калыханка. Цікавая і па тэксьце і аранжыроўцы, гэтак жа як і створаны вобраз. Але надта ціха гучыць вакал, што, зрэшты, зьяўляецца агульнай праблемай для большасьці запісаў нашых выканаўцаў. Хаця зьвядзеньне – гэта ня менш важная складовая посьпеху песьні. Nevma - Ня веру табе. Па эмайцыйнасці і фаталізьме ў нечым перасякаецца зь песьняй «Глюкаў», але больш псыхадэлікі і разам з тым «прыземленасьці» ў тэксьце, што ня кепска. І яшчэ – песьня успрымаецца ня як завершаная кампазыцыя, а фрагмэнт кампазыцыі. Мікалай Аруцюнаў і Крама - Бяжы хлопец. Мяркуючы па водгуках, хлопцаў кананізавалі ўжо пры жыцьці. Хаця песьня, у адрозненьні ад бальшыні, якасная па ўсіх парамэтрах. Zatoczka - Cлова. Адчуваньне шмат разоў чутага. Затое якія былі трубы! Vinsent feat. Volya Paliushik - Менск-Парыж. ?.. Zeitnot - Боты. Песня - 2 хвіліны, а пасьля праслухоўваньня такое уражаньне, што ўсе 5. Відаць, проста не мая музыка. Джамбібум - Жавароначкі. Гурт цікавы сваімі пошукамі, але гэтым разам ён патрапіў ня ў той асяродак, ня ў той тузін. І таму выглядае так, як выглядаў бы AC/DC на джазавым фэсьце ці Павароці на «Рок-Коле». Што ж да галоўнага крытэру, пра які ішла размова напачатку, то, на мой погляд, яму найбольш адпавядаюць Мікалай Аруцюнаў і «Крама», «Сьцяна», «Крамбамбуля» і (хаця і ня ўпэўнены) «Глюкі». Уладзімер Давыдоўскі, для ТГ |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |