![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › NRM у ФМ эфіры? Не ганіце каней!... NRM у ФМ эфіры? Не ганіце каней!...Як даведалася Еўрарадыё, нават пасля сустрэчы рок-музыкаў з былым галоўным ідэолагам краіны Алегам Праляскоўскім, на FM-радыестанцыях да НРМ ці “Крамы” ставяцца насцярожана. “Не, на жаль, “НРМ”, “Нейра Дзюбель” і “Краму” я пакуль “адбіць” не магу. Пакуль у нас на радыё яшчэ асцярожнічаюць. І то дзякуй Богу, што “IQ 48” і “BN” прайшлі, “Жыгімонт Ваза” таксама былі. Проста, скажам так, перад тым, як я стаўлю што-небудзь у эфір, гэта ўсё разоў 20 адслухоўваецца. Пакуль мяне просяць не гнаць коней. Што тычыцца маёй перадачы, то пэўных зрухаў пасля сустрэчы музыкаў з Праляскоўскім не было. Я пачала працаваць яшчэ да гэтага візіту. І яшчэ тады мне было сказана: “Воля, толькі акуратна”. Хлопцы схадзілі да Праляскоўскага, я потым прыходжу на радыё і кажу: “Ну што, можна ўжо?”, на што мне адказалі: “Воль, давай яшчэ пачакаем. Няхай пройдзе энная колькасць часу, і тады паглядзім”. Я пытаюся вельмі часта: “Калі ўжо?”. Бо вельмі хочацца паставіць, дыскі ўжо гатовыя ляжаць, дый запрасіць у праграму хацелася б”. Музычны рэдактар радыё “Бі Эй”, які па сумяшчальніцтве працуе на хвалях “Мелодии Века” гаворыць, што на “Бі Эй” рок амаль адсутнічае. На “Мелодии века” беларускага андэграўнду хапае: “На “Бі Эй” у нас рок-музыкаў практычна няма, яны ў нас ёсць на “Мелодии века”. На “Бі Эй” можна пачуць “Крамбамбулю”, “Ляпісаў”, “J_морс” і маладыя каманды: “Без білета”, “Далі”. Што тычыцца “Мелодии века”, то там у нас ужо ідзе больш цяжкая музыка: “НРМ”, “Палац”, “Крама”, “Уліс”, “Унія”…. Аднак уладальнікаў рок-кароны, “Нейра Дзюбеля” няма. Бо музычны рэдактар не ведае, дзе ўзяць…. матэрыял: “Нейра Дзюбель” я ўжо даўно не слухаў. Яны не зусім упісваюцца ў наш фармат. Што зараз яны робяць, мне вельмі цяжка меркаваць, бо няма матэрыялу. Мне яны нічога не прыносілі, а дзе гэта браць, я нават і не ўяўляю”. На радыё “Пілот” гавораць, што з рок-музыкаў можна пачуць толькі “Краму”, “Крамбамбулю” і “J_морс”. А вось, напрыклад, “Палац” і “НРМ”: (Пілот) “Не, ужо даўно не грае. У іх няма нічога такога, каб падыходзіла нашай радыёстанцыі”. Не пачуць на хвалях “Пілота” і Аляксандра Кулінковіча. Таму што, па словах музычнага рэдактара станцыі, каб трапіць у ратацыю, трэба рабіць якасны прадукт: “Ведаеце, можа, яны і ўзялі Рок-карону, аднак нам прыносілі іх дыск разам з дыскам “Крамы”. Не ведаю, апошні ён быў ці передапошні, аднак мы нічога адтуль не ўзялі. І то, калі казаць пра “Краму”, там таксама ёсць вялікія прэтэнзіі наконт звядзення гуку”. Выпрабаванні на якасць на “Пілоце” не прайшлі напрыклад, фіналісты “Еў”афэсту" Стася і нават Руслан Аляхно. Абодва – з-за дрэннай англійскай: “Раней, калі яна была не проста Стася, а ўваходзіла ў гурт “По глазам”, яе песні ў нашым эфіры гралі. Аднак зараз, калі адэкватна меркаваць, у яе вельмі дрэннае англійскае вымаўленне. У нас, дарэчы, нават Аляхно не гучыць”. На “Альфа радыё” нас запэўнілі, што тут можна пачуць “Палац” і “Крамбамбулю”, а вось “Нейра Дзюбель” – не фармат. І гурт сам у гэтым вінаваты: “Разумееце, “Нейра Дзюбель” можа граць усё што заўгодна, мы не круцім такую экстрэмальна цяжкую музыку. Калі пачнуць пісаць песні, якія арыентаваны для радыё – не пытанне, з задавальненнем. Вось “Крамбамбуля” неяк умудраецца, акрамя таго, што грае на канцэртах, пісаць нейкія песні, якія не выпадаюць з музычнага шэрагу ў радыёэфіры. З усімі імі мы размаўлялі не раз, што ёсць радыёфармат. Ва ўсім свеце практыкуецца: не важна, што грае каманда, калі яна зацікаўлена ў прамоўшане на радыё, то яна зробіць любую версію якой-небудзь сваёй песні больш лёгкую, больш даступную для шырокіх мас. А на канцэртах можна граць, што заўгодна. Аднак яны не разумеюць гэтага. Калі ў людзей лянота – гэта іх праблемы”. Рок-каралі па-ранейшаму застаюцца без FM-эфіру. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |