![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › N.R.M. ужывую на Netradio.by N.R.M. ужывую на Netradio.by
Netradio мела трансьляваць 26 траўня і цікавы фольк-фэст «World Music Tree» зь Віцебску. Але адны зь яго ўдзельнікаў – гурт «Троіца» – выступілі супраць он-лайну. «Мы маем ня вельмі станоўчы досьвед падобных трансьляцыяў у Польшчы, таму лічым, што да такой падзеі трэба рыхтавацца адмыслова і грунтоўна», - патлумачылі ТГ сваю адмову ўдзельнікі этна-трыё. Што да N.R.M., то музыкі з радасьцю пагадзіліся на жывую трансьляцыю з КЗ «Мінск». «Чым болей нас пачуюць, тым лепей», - кажуць музыкі. Тым часам ужо 21 траўня на канале Netradio Hot цягам гадзіны – з 23:00 да 0:00 – у межах аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Беларуская раскладка» будуць гучаць выключна творы гурта Лявона Вольскага – галоўныя гіты, рарытэтныя запісы, іхнія кавэры ды кавэры на іх. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |